Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

21 ЛЮТАГА - МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Дата: 20 февраля 2020 в 20:35, Обновлено 20 февраля 2020 в 21:55
Автор: Алесич Т. Я.
206 просмотров

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Міжнародны дзень роднай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА. Ён штогод адзначаецца з 2000 года. Дні роднай мовы ў Беларусі пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі з 2009 года. Сэнс гэтага свята - заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
Дзень святкавання — 21 лютага - быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.
Беларуская мова — самая мілагучная пасля італьянскай, вырашылі эксперты ЮНЭСКА. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх. Але ўсялякае пачуццё гонару і годнасці перакрэслівае статыстыка. Падчас апошняга перапісу ўсяго 23,4% жыхароў краіны сказалі, што размаўляюць па-беларуску ў паўсядзённым жыцці.

                  ЗАЦВЯРДЖАЮ

                Дырэктар ДУА

                                                           «Букчанскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”

                                                          _____________________Т. І Лукашэвіч                     

 План

мерапрыемстваў да Дня роднай мовы

№ п/п

Назва мерапрыемства

Клас

Час пра-

вядзення

Адказны за правядзенне

1.

Гульня-конкурс па беларускай мове   “Буслік”

2-7

20. 02

  Пацукевіч Н. І.

2.

Інтэрактыўнае апытанне  “Чаму я люблю  (не люблю)  размаўляць на беларускай мове?”

8,9,11

21. 02.

  Пацукевіч Н. І.

3.

 Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”

7

21. 02.

  Пацукевіч  Н. І.

4.

 Фотасесія з прадметамі беларускага нацыянальнага адзення

4-8

21. 02.

Пацукевіч  Н. І.

5.

 Выстава кніг “Свет літаратуры-неабсяжны свет”

Пацукевіч Н.І.

6.

Інтэлектуальная гульня “Слова маё беларускае…”

5,6

21. 02.

  Пацукевіч Н. І.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.